На Данбасе вядзецца расійская аперацыя па атачэнні горада Аўдзееўка. Украінскае войска адбівае расійскія атакі. Баі ідуць і на некалькіх участках фронту.
Паводле ўкраінскага Генштабу, за апошнія суткі расіяне амаль 70 разоў штурмавалі ўкраінскія пазіцыі, з іх 17 разоў у бок Аўдзееўкі. Расійская армія больш за месяц вядзе наступленне з мэтай акружэння горада.
У апошнія дні яна актывізавала атакі на паўночным флангу Аўдзееўкі. Там, як адзначыў у эфіры «1+1» украінскі вайсковы эксперт Аляксей Гетман, расіяне хочуць дабрацца да мясцовых коксахімічных заводаў і захапіць іх. Але гэта будзе няпроста. Гэты аб'ект з'яўляецца крэпасцю: ён мае ўмацаванне і сетку падземных хадоў, якімі, у адрозненне ад расіян, украінцы ўмеюць карыстацца, зазначыў эксперт.
Расійскія атакі таксама працягваюцца ў 20 км. на поўдзень ад Аўдзееўкі, каля Мар'інкі. Украінская армія вядзе наступ у Запарожскай вобласці, а таксама на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці.
ПР/юл